Салігорская гарадская арганізацыя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"   Аб нашай арганізацыі Мерапрыемствы што мы ладзім   Наш адрас, нумары тэлефонаў
 

 

"ЗАПАЛІ Ў САБЕ СОНЦА - 2 "
Салігорск 22.06.2007

Літаратурна-музычная кампазіцыя на вершы Я.Купалы і канцэрт этнічнай музыкі "Запалі ў сабе сонца -2". Прысвечаная святкаванню 125 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.  Святкаванне Купалля.

Літаратурная частка:

Вершы Я.Купалы, якія былі выкарыстаны ў спроба альтэрнатыўнага(пастаноўка мініяцюр, музычных і акторскіх) чытання вершаў. Праз гэта прабуджэнне цікаўнасці да класікаў беларускай літаратуры

  • Па межах родных і разорах.
  • Пчолы.
  • З летніх малюнкаў.
  • Абдымі.
  • Улетку.
  • На вуліцы.
  • На сенажаці.

Музычная частка:

КУДМЕНЬ (Мінск) - Маладзёжны фальклорны гурт фолькклуба пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Кіраўнік гурта – Ірына Васільеўна Мазюк – з 1993 года даследавала архаічныя выканальніцкія традыцыі  Беларусі ў складзе спеўнага гурта “Гуда” пры цэнтры этнакасмалогіі “Крыўе)(гурт быў удзельнікам Міжнароднага фальклорнага фестывалю “Балтыка-96”). Вынікам досведу з’явілася ўласная методыка навучання традыцыйным спевам, паспяхова рэалізаваная пры дапамозе студэнтак БелАМ на працягу 1997 года. У 1998 да спеўнай групы далучылася моладзь з розных вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска, утварыўшы Маладзёжны фолькклуб.
Адметнай рысай гурта з’яўляецца адсутнасць скіраванасці на канцэртную дзейнасць і сцэну, спроба рэсакралізацыі спеваў як з’явы духоўна-інтымнай, спеваў дзеля духоўна-мастацкіх стасункаў паміж сабой, а таксама з носьбітамі традыцыі, вяскоўцамі, з якімі сябры клуба актыўна шукаюць сустрэч  і сяброўства дзеля пераймання як выканальніцкай манеры, так і ўсёй жыццёвай мудрасці, прыгажосці. Пры ўсім гурт не адмаўляе магчымасці прылюднага  спеву, прысутнасці слухачоў.

Гурт спявае абрадавыя, каляндарныя, лірычныя  і іншыя беларускія родныя песні, пры гэтым імкнецца спяваць у адпаведнасці з гадавым цыклам, а таксама з полава-ўзроставай прымеркаванасцю песень у традыцыі. Рэгулярна ладзіць каляндарныя святы, часта выязджае на святкаванне ў вёскі, дзе разам з жыхарамі спявае і танцуе.

            Ядро гурта складаюць: Мазюк Ірына, Махнач Таццяна, Валынец Наталля. У складзе клуба – студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта – усяго каля 30 чалавек.   

РОКАШ (Мінск) Стыль: нэа-фольк, акустычны фольк-рок.

Гурт быў створаны ў верасьні 2004 года. Канцэпцыяй гурта ўдзельнікі бачаць спалучэньне таямнічай атмасфэры беларускага Сярэднявечча разам са сваім уласным сьветаўспрыманьнем, а мэтай сваёй творчасьці – абуджэньне ў беларусах самасьвядомасьці і ўсьведамленьня нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Да пачатку 2007 г. гурт разьвіваўся выключна ў рэчышчы акустычнай музыкі. Гэтаю вясною рыхтуецца новая электрычная праграма, у якой імкнемся да містычнай аўры даўніх часоў дадаць рокавы драйв.

Рокаш прымаў удзел у шэрагу канцэртаў і фэстаў. Найбольш значнымі зь якіх варта лічыць сольны канцэрт у Маскве ў клюбе «Археалёгія» (студзень 2007), удзел у фэстах «Spotkania folkowie» (Чэрэмша, Польшча, чэрвень 2006), Memento mori III (кастрычнік 2006), Vox Femina: tribute to Fleur (сьнежань 2006), Folk Haloween party (лістапад 2006), шматлікіх фэстах сярэднявечнай культуры, гралі ў лютым 2007 г. на разагрэве ў гурта Fleur, а таксама прымалі ўдзел у шэрагу іншых імпрэзаў і канцэртаў.

Цяперашні склад: Паліна Дулінец — сьпеў, аўтар музыкі
Лявон Казакоў — сьпеў, варган, аўтар тэкстаў
Аляксандар Акульчык — гітара
Вольга Драпеза — флейта
Мікалай Ліпневіч — блёк-флейта, пэркусія
Станіслаў Багданаў — пэркусія
Міхаіл Кінчын — бубны, пэркусія

Месца правядзення:

Дыска-клуб "ФЭСТ" (г.Салігорск, пр. Міра 32а)

©2006 - 2007 ТБМ Салігорск              

Бясплатня Хостынг