Салігорская гарадская арганізацыя ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"   Аб нашай арганізацыі Мерапрыемствы што мы ладзім   Наш адрас, нумары тэлефонаў
 

 

"МУЗЫЧНЫ фОРУМ"
Салігорск 2006


Праект Вячаслава Ждановіча пры падтрымцы Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ. Конкурс вакалістаў горада Салігорска ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Адбудзецца ў пяць тураў. У апошнім возьмуць удзел дзесяць фіналістаў, якія атрымаюць каштоўныя прызы.

Першы тур - 30 верасня, 1 кастрычніка.
Праслухоўванне. ВЫбар песні - вольны, выконваецца акапеэльна (куплет і прыпеў).

Другі тур - кастрычнік.
Праслухоўванне. Улічваецца якасць выканання. Абавязкова наяўнасць фанаграмы. Выбар песні - вольны.

Трэці тур - лістапад.
Праслухоўванне. Клуб "Будаўнікоў". Ацэньваюцца вакал, артыстызм, якасць фанаграмы і касцюма. Выбар песні вольны. Напрыканцы адбудзецца сустрэча з зоркай беларускай эстрады. Для паўфіналістаў будзе арганізавана прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі СМІ.

Чацвёрты тур - 3 снежня, пачатак а 18 гадзіне.
Бяруць удзел 20 выканаўцаў. Канцэрт адбудзецца ў клубе "Будаўнікоў". Ацэньваюцца вакал, артыстызм, якасць фанаграмы. Пажадана харэаграфічнае суправаджэнне. Пройдуць папярэднія рэпетыцыі канцэрта.

Пяты тур(фінал) - 26 снежня, пачатак а 18 гадзіне, клуб "Будаўнікоў".
Бяруць удзел 10 фіналістаў. Выконваюцца два рознахарактарныя творы на беларускай ды англійскай мовах. Ацэньваюцца ўзровень выканаўчага майстэрства, якасць фанаграмы, сцэнічны імідж. Пажадана харэаграфічнае суправаджэнне. З фіналістамі будуць працаваць выкладчыкі па вакалу, харэаграфіі, стылісты і візажысты. Знешні выгляд удзельнікаў будзе забяспечаны арганізатарамі фэсту. Пройдуць папярэднія рэпетыцыі канцэрта.

Галоўны прыз - запіс новай песні на студыі "NSR", ратацыя на FM радыё "Мінская хваля", Першым нацыянальным канале радыё.

Тэлефоны для даведак:

+375 29 6309075 |Velcom|
+375 29 7755628 |MTC|

©2006 - 2007 ТБМ Салігорск              

Бясплатня Хостынг